#МагутнаеСловаТыРоднаеСлова
На минулым тыдні ў групе №6 адбылася цудоўная гутарка «Мая любімая цацка». Дзеці расказвалі пра свае цацкі: як яны называюцца, з чым ім падабаецца гуляць, чаму менавіта гэтая стала самай-самай.
Прыемна было ўбачыць, што бацькі таксама ўключыліся ў падзею — яны дасылалі фатаграфіі сваіх дзяцей з любімымі цацкамі. Кожная мае сваю гісторыю і свайго маленькага гаспадара.
Дзякуй бацькам за актыўны ўдзел і цёплыя фотаздымкі! А дзецям — за шчырыя расказы і цікавасць.
#МагутнаеСловаТыРоднаеСлова
Заместитель заведующего по основной деятельности
ГУО "Дошкольный центр развития ребенка № 8 г.Могилева"
И.Л.Загорская

.png)






